| Last month | Last 3 months | All time | |
|---|---|---|---|
| Completed lessons | 0 | 0 | 0 |
| Attendance rate | 100% | 100% | 100% |
Цёплы фронт з Казахстана (частка другая)
Працягваю сваю лірыку пра Радзіму... :))
Так, стэп... Я яго ніколі не любіў. Ён значна тужлівей за самыя лiрычныя бярозавыя гаі ў Расіі. Хтосьці кажа: маўляў, разлог, абшар. Не ведаю, можа быць... Увесну, у траўнi, там, у стэпе сапраўды добра – трава зялёная, нейкія дзікія кветачкі квітнеюць, крычаць хочацца. Але ўжо ў канцы чэрвеня ўсё гэта жоўкне ды стаіць у такім засохлым выглядзе да самай зімы. Неба там вялікае. Яснае, блакітнае - не прагледзiш наскрозь. Сонца... Ну, так. Пра сонца ўжо было...
Зіма агідная спачатку. Снег часам ледзь не ў снежні кладзецца, затое маразы з лістапада могуць трашчаць на ўсю моц – нармальныя такія, сібірскія – пад “трыццатку”. Брыдка, калі на вуліцы мароз, яшчэ і вецер свішча, а снегу няма. Потым выпадзе - сантыметраў пяць ад сілы, і ўсё пачынае свяціцца. Сонца ж... Святло (Калі гэта не адпаведнік рускага слова "свет", а прыслоўе, то трэба "светла") ўсю зіму, аслепнуць можна...
У лютым вятры пачынаюцца. Моцныя, упартыя. Потым у красавіку такія ж. Растае ўсё за тыдзень. Потым стэп квітнее... Дажджы ўлетку бываюць рэдка, але іх усе любяць - яны пыл да зямлі прыбіваюць, паветра чысцяць. Кароткія і імклівыя, як шаблі стэпавікоў. Прабягуць - і ці то былі яны, ці то не было нічога. Зямля ўжо ўсю вільгаць прагна ўвабрала, і толькі вясёлка нагадвае - не сумнявайся, маўляў, было-было!0 votedNovember 7, 20140Цёплы фронт з Казахстана (частка пятая, апошняя :)
Не ведаю я, што яшчэ можна паглядзець у казахстанскіх гарадах. Я, калі прыязджаю, на шэрыя панадворкі, гляджу, на асфальт парэпаны, на крывыя ад ветру і нетрывалай глебы клёны, на неба гэта бяздоннае, на заўсёды пабеленыя бардзюры. На сонейка жмуруся, вецер лаўлю – ён мне валасы цярэбіць. Да ракі яшчэ магу сыходзіць, да Іртыша – хуткага, падступнага і амаль жоўтага. Там з выратавальнай станцыі заўжды музыку ўключаюць, а яна потым ад вады “адскоквае” і “пластуецца”: “Музыка на-а-ас связала-зала... Тайною на-а-ашей стала-тала...”
Рэдка толькі атрымліваецца туды выбрацца. Ты ўжо даруй мяне, Радзіма! Але я цябе памятаю і па-ранейшаму люблю. І ты мяне, калі ласка, не забывай (У беларускай мове часта ўжываецца выраз "не забывайся на мяне"). Дасылай мне хоць часам свае цёплыя прывітанні! Я заўсёды так радуюся, калі сіноптыкі паведамляюць, што гэта цёплы фронт з Казахстана да нас ізноў прыйшоў!0 votedNovember 7, 20140РАСЕЙСКАЯ МОВА: ТАТАЛЬНЫ ДЫКТАНТ
У Расіі на працягу некалькіх гадоў праходзіць цудоўная акцыя, якая мае назву “Татальны дыктант”. Сэнс яе ў тым, што адначасова ў розных гарадах (цяпер іх было каля двухсот)(лічэбнік "дзвесце" захоўвае форму жаночага роду толькі ў назоўным і вінавальным склонах, а ў іншых - прымае форму мужчынскага.) збіраюцца дарослыя людзі (сёлета прымала ўдзел амаль трыццаць тысяч па ўсім свеце!) і пішуць пад дыктоўку нейкі тэкст, які кожны год складае хтосьці з расейскамоўных пісьменнікаў. Сёлета гэта была Дзіна Рубіна, раней былі і Барыс Стругацкі, і Зміцер Быкаў, і Захар Прылепін. Я не вялікі аматар творчасці Рубінай, але тэкст, хачу прызнацца, быў цікавы: і па сэнсе (назоўнікі мужчынскага роду з цвёрдай асновай маюць у месным склоне канчатак -е), і па складанасці.
Толькі сёння сталі вядомы вынікі па Навасібірску. У мяне цвёрдая “чацвёрка”: 2 памылкі пунктуацыйных, 1 – арфаграфічная. Дужа крыўдна, што зрабіў арфаграфічную – пакуль спадзяюся, што гэта проста мой дрэнны почырк, заўтра даведаюся дакладна. Тым не менш, улічваючы тое, што абсалютная большасць піша на “двойку”, можна смела ганарыцца. А наогул, я лічу, гэта вельмі добра, што такая акцыя збірае ўсё больш прыхільнікаў: арганізатары “Татальнага дыктанта” (дарэчы, гэта выпускнікі маёй жа альма-матар, НДУ, толькі яны філолагі, а я сацыёлаг) даволі хутка здолелі зрабіць сваё дзецішча папулярным і нават модным. Няхай і так! Што дрэннага ў тым, каб прытрымлівацца такой моды? Ведаць родную мову, добра карыстацца ёю, а яшчэ ўмець нешта напісаць самастойна – хіба гэта не цуд?0 votedNovember 7, 20140- Сапраўды, "ці", калі стаіць у пачатку сказа, адпавядае рускаму "ли" (тады гэта часціца), а калі злучае аднародныя члены сказа (сёння ці заўтра= сегодня или завтра), адпавядае рускаму "или" (гэта злучнік). "Або" - літаратурная форма злучніка, "альбо" - размоўная, ужываецца ў гутарковым стылі.0 votedNovember 7, 20140
Я ствараю відэа на YouTube
Прывітанне! Мяне завуць Міла. Я жыву ў Маскве.
Я хачу крыху пазнаёміцца з вашай мовай.
Я раблю відэа на YouTube, гэта маё хобі.
Калі ласка, паглядзіце мой кліп і падпісвайцеся на мой канал у YouTube.
http://www.youtube.com/watch?v=XJk31ZdUJMI&list=PLohik8q38wxdg5FesvY_3NzEONw5PBeaK&index=140 votedNovember 7, 20141
