СКЛОН ПРЫМЕТНІКАЎ
Зноў пытанне. Адкажыце, калі ласка, ці ёсць нейкая розніца паміж канчаткамі "-ай" і "-ае" ў прыметніках жаночага рода роднага склону? Напрыклад, як правільна: "не чуў беларускАЙ мовы" альбо "не чуў беларускАЕ мовы". Заўважыў, што тарашкевіцай пішуць выключна "- ае", але нядаўна ў "наркамаўскіх" дапаможніках таксама сустрэў гэткую форму! Ці гэта "справа густу", як "мной" і "мною"?
寻找适合你的 英语 教师…
回答 · 3
0
Мая сяброўка адказала гэтак жа цытата: "Так, у 20-я гады такія варыянты былі пашыраны. Зараз іх ужываюць радзей, але гэта замацаваны ў літаратурнай мове варыянт. Гэта варыянтныя канчаткі."
0
Сапраўды, як паказваюць школьныя падручнікі, прыметнік "беларуская" жаночага роду, з асновай на "цвёрды, зацвярдзелы зычны і на г, к, х", у родным склоне адпаведныя канчаткі -ой (-ое), -ай (-ае). Таму, магчыма, гэта таксама "справа густу". Але ў сяброўкі-спецыяліста я яшчэ пракансультуюся, а потым дашлю і яе адказ.
还未找到你的答案吗?
把你的问题写下来,让母语人士来帮助你!
Don’t miss out on the opportunity to learn a language from the comfort of your own home. Browse our selection of experienced language tutors and enroll in your first lesson now!
Start Learning Today
